З 19 па 23 верасня ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе тыдзень беларускай мовы "Як ты дорага мне,мая родная мова".
Наш дзіцячы садок таксама далучыўся да тэматычнага тыдню!
19.09.2022 прайшла акцыя " Размаўляй са мной па-беларуску". У гэты ж дзень маленькія выхаванцы разам з педагогамі зрабілі віншавальныя паштоўкі "Пажаданні роднай мове".
20.09.2022 прайшоў паказ адзення ў традыцыйным стылі “Будзь у трэндзе”.Нашыя выхаванцы даведаліся і прадэманстравалі, што традыцыйны касцюм беларусаў складаўся з сарочкі, спадніцы, фартуха, безрукаўкі, галаўнога ўбора, абутка, навясных упрыгожанняў. А таксама даказалі,што мы, беларусы, можам і павінны ператвараць традыцыі ў сучаснасць, каб зберагчы скарбы народнай культуры, зрабіць іх набыткам будучых пакаленняў і безумоўна быць у трэндзе!
А ўжо ў сераду прайшоў конкурс малюнкаў "Мой родны кут,як ты мне мілы!"
Прайшла і акцыя "Чытаем вершы па-беларуску", а выхаванцы старэйшай групы паудзельнічалі ў віктарыне "Спазнай Беларусь".